Старонка:Мужнасць (1938).pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

Мы хвіліны не спачылі,
Усё чысценька пажалі,
Усё ў копы панасілі…
Толькі крыўды, толькі жалю,
Толькі струджанае сілы
У снапы не павязалі…

Хай узнімецца пад зоры,
Хай дажджамі праліецца,
Забушуе чорным морам
І паводкай разліецца, —
Можа змые наша гора,
Можа панства захлынецца!

2. палюбоўная

Высока зоры ружавеюць,
Лятуць буслы пад шляхам млечным,
З лагчыны цёплы вецер вее,
Над пожняй ціхі летні вечар…
Ілуць ад панскай нівы жнеі,
Баляць іх стомленыя плечы.

Гэй сустрэнь, любы,
Прыгарні, любы,
Мяне маладую,
Бо ніхто-ж мяне,
Адзінокае,
Не шкадуе.