Старонка:Мужнасць (1938).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Мы так стаміліся на полі,
Да ночы жалі ад світання,
Пачуй-жа мой знябыты голас
І выйдзі, любы, на спатканне,
Я раскажу табе пра долю,
Пра наша горкае каханне.

Дык сустрэнь, любы,
Прыгарні, любы,
Мяне маладую,
Бо ніхто-ж мяне,
Адзінокае,
Не шкадуе.

Няхай-бы цёмная магіла
Паноў праклятых пахавала,
Няхай-бы паню смерць забіла,
Як цяжка нас яна скарала:
Навек з табою разлучыла
І не страчацца наказала.

А ты стрэнь, любы,
Прыгарні, любы,
Мяне маладую,
Бо ніхто-ж мяне,
Адзінокае,
Не шкадуе.

Усё ад нас з табой забрана:
І сэнс жыцця, і радасць смерці,
І толькі думка, мой каханы,