Старонка:Мужнасць (1938).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

Як не сцерпіў здзеку
Смелы Жак Прастак,
З плеч кашулі зрэбнай
Не аддаў жабрак.
Запалілі Жака
За такі „злачын“,
Сіратой застаўся
Невялікі сын.

Не шумі-ж ты, вецер,
У лістах вярбы,
Дай паслухаць сыну
Гэту песню-быль…

Як у працы цяжкай
Вырастаў, дужэў,
Распаляў пажарам
Супроць пана гнеў,
Заклікаў сялянства
У бары-лясы,
Падымаў паўстанне
Смелы Жакаў сын.

Не шумі-ж ты, вецер,
У лістах вярбы,
Дай паслухаць сыну
Гэту песню-быль…

Як паўсталі жакі
На паноў вайной,