Старонка:Мужнасць (1938).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСНІ МІНУЛАЙ ВАЙНЫ

Краіна наша вызнала прыгон:
пад бізуном чужое поле жалі,
і над прасторамі лунаў праклён,
у песнях шмат было тугі і жалю.

Краіна наша вынесла прыгнёт:
у крук згінала праца на заводах,
па цесных вуліцах,
скрывіўшы рот,
хадзіла песня,
поўная самоты.

Але ніякія пакутлівыя дні
не ведалі цяжэйшых песень,
як песні гэтай жудаснай вайны,
што коцяцца над полем і над лесам.

Прыслухайся:
сабраўшыся на ноч
каля разбуранай сялянскай хаты,
забыўшыся на весялосць даўно,
спяваюць бежанцы й салдаты.