Старонка:Мужнасць (1938).pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

Хор салдат:
Не журыся горна маці,
нам не цяжка ваяваці:
І за цара заўжды гатовы
палажыць свае галовы.

Як ударым мы з гарматы —
аж дрыжаць гнілыя хаты,
як прасушым добра порах —
быццам ліст, кладзецца вораг.

А калі мы ў бойках згінем —
гасудар нас не пакіне:

Два крыжы —
адзін сасновы, —
І а другі з жалеза скован,
на істужцы
на куртатай —
будуць нам за храбрасць платай.

Пад сасновым пахаваюць,
а жалезны,
дарагая,
перашлюць табе з чужыны
у далёкую краіну,

каб ты знала, маці, тое,
што загінуў сын героем.