Старонка:Мужнасць (1938).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Запявала бежанскага хору:
Што ты цешыш матку, сыне,
усёроўна ўсе загінем…

Хор бежанцаў:
На сваіх старых парогах,
на шырокіх,
на дарогах,
у далёкіх
у выгнаннях
будзе наша пахаванне —
ходзіць смерць,
вайна над светам,
і няма нідзе прасвету.

Запявала:
Пухнем з голаду і зморы,
выганяе з хаты вораг…

Хор бежанцаў:
Ад сваіх старых парогаў,
на чужыя,
на дарогі,
на жабрацтва,
на пакуты
гоняць нас,
няволяй скутых.
Ходзіць смерць,
вайна над светам,
няма нідзе прасвету!