Старонка:Мужнасць (1938).pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

Запявала трэцяга хору:
Ёсць ратунак,
толькі слухай,
прылажы дадолу вуха…

Трэці хор:
Пракляні вайну багатых,
што руйнуюць вашы хаты,
ад старых,
гнілых парогаў
выганяюць на дарогі,
у далёкія выгнанні,
на пакуты,
на блуканні.
Пракляні іх трыжды-трэйчы,
каб ніколі не сустрэцца!

Запявала:
Пракляніце іх, салдаты!

Хор салдат:
Праклінаюць іх салдаты!

Запявала:
Пракляніце іх, сяляне!

Хор бежанцаў:
Праклінаюць іх сяляне!

Запявала:
Пракляніце трыжды-трэйчы!