Старонка:Мужнасць (1938).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

А на трупах гуляюць шахраі,
багацеі растуць і паны.
Дык за што-ж ты нас, доля, караеш
найцяжэйшаю карай вайны?!

Хіба мала прасторы на свеце,
што прытулку нідзе нам няма?
Мы не хочам,
каб нашыя дзеці
валачылі шчамлёткі ярма!

Свет шырокі без меры і краю,
хопіць поля і нетраў лясных…
Не дазволім,
каб доля карала
найцяжэйшаю карай вайны!

Нашы цвёрдыя рукі не схібяць:
супраць панства
і супраць усіх,
што пагналі народ на пагібель —
мы павернем вінтоўку і штых.

Блізка час найвялікшага штурму:
гнеў народны грамамі гудзе,
праз акопы,
астрогі
і турмы
рэволюцыя наша ідзе.