Старонка:Мужнасць (1938).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

ПРА ВЯСНУ І РЭВОЛЮЦЫЮ

Гэта вы,
мне здаецца,
нядаўна сказалі?

Ці то ваша суседка,
з паднятым брывом?

Адным словам,
я чуў
кагадзе
ў гэтай залі,
што вясна не прыносіць
ні дум,
ні трывог.

Я лічыў-бы за жарт
гэтай прыкрасці выраз,
каб напоперак думкам
і волі самой
аж спадыспаду дзён
у вялізманы вобраз
не вырас
дзень маленства майго
і вясновых самот.