Старонка:Мужнасць (1938).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

Я згадаў,
як гайсала
галоднае рэха
па парожніх свірнах…
І каб толькі пражыць —
уздзіралі на корм
абымшэлыя стрэхі
перад тым,
як пачнуць
аплываць капяжы.
Я збіраў басанож
крапіву каля плоту
перад тым,
як зямля
наліецца цяплом…

Можа вы
і не ведалі
гэтых клапотаў,
а для нас яно —
нашым маленствам было.
І таму
хлапчукамі
ў семнаццатым годзе,
занядбаўшы забавы,
не знаючы сну,
мы галодную восень
пры халоднай пагодзе
сустракалі
як лепшую
нашу вясну.