Старонка:Мужнасць (1938).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Да на што перагортваць
старонкі гісторыі,
калі дзеі сучаснасці
катуюць нас!
Я хачу расказаць
як няўгойнае гора
залячыла надзеяй
вялікай
вясна.
Дзесьці блізка зусім
адзінокая маці
абабіла парогі
пастарункаў
і гмін…

Засталася на ўцеху
вяроўка у хаце,
бо на векі засуджаны
быў яе сын.
І яна,
што сваю
аднастайную сцежку
пратаптала
праз гора,
нядолю
і жвір,
і яна
загубіла
апошнюю ўсмешку,
без каторай нікому
не суджана жыць.