Старонка:Мужнасць (1938).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

цягу начэй —
да вар‘яцтва бяссонных —
калі месяц
над полем аснежаным
стыў,
яна білася ў роспачы —
дзікай,
шалёнай! —
і чытала напамяць
ад сына лісты:
— Сынку!..

Сынку!
Ты пішаш:
„Мужайся!“

Абяцаеш вярнуцца
дваццатай вясной…
Покуль тая паводка —
паводкаю жалю
захлынецца жыццё маё,
добранькі мой!
Хіба-ж выцерпіць
гэтае
маці пакорна,
доляй выкляты,
любы мой сын! —
І, звіваючы рукі,
рыдаючы горка,
яна доўга глядзела
кудысь ў далячынь.