Старонка:Мужнасць (1938).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

НА ПРАДВЕСНІ

Яшчэ сняжыць сырымі днямі,
Яшчэ марозіць ноч-у-ноч,
А над высокімі палямі
Праменні падаюць насторч.

І на маўклівыя нізіны
Бяжыць, шалеючы, вада,
І ломяцца, як шкло, ільдзіны,
І гнуцца крыгі, як слюда.

У бронь закованыя рэкі
Разносяць штурмам берагі,
Паводак безупынных рэхі
Ідуць за стромкі перагіб,

Дзе прагне высмажаная глеба
Напіцца соку на ўмалот,
Дзе ў залатых блакітах неба
Ідзе высокі самалёт,

Дзе пачынаюцца густыя
І задуменныя бары,
Дзе трактарысты маладыя
Вядуць у поле трактары,