Старонка:Мужнасць (1938).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

Тах было,
калі краем
хадзіла зіма,
калі біліся
цені
і вецер
у хату,
калі дрэвы,
узняўшы
галіны наўзмах,
вартавалі дарогі
ў адзенні кашлатым.

А пазней,
на прадвесні,
калі уначы
варушыліся дрэвы,
збіраліся ў сад,
калі бразгалі
звонка
вяснянак ключы —
сын да маткі
таемна
пісаў:

— Маці!..
Матанька!..
Надзялі мяне сілай!
Дай мне дужасць
разбіць
мураваныя сцены!