Старонка:Мужнасць (1938).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

Я сягоння пачуў,
калі ты галасіла…
Галасі-ж,
галасі,
каб рыдала каменне!
Бурны подых вясны
мне прыносіць твой голас,
І ці знаеш,
як жудасна
хочацца жыць,
жалі скрозь
наліваецца сілаю
поле,
жалі скрозь
аплываюць
са стрэх капяжы,
Станеш вечарам,
клічаш, клічаш
праз турэмныя краты
сваю маладосць,
І яна
з далячынь,
быццам гул навальнічны,
адгукаецца рэхам
і прыходзіць,
як госць.
Значыць,
вырасце,
чую,
такая адвага,