Старонка:Мужнасць (1938).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

што на волю
з камённых муроў
правядзе!
Вельмі просты наш план,
і з халоднай развагай
мы рыхтуем
сваё вызваленне
штодзень.
Без ключоў адамкнем
заржавелыя дзверы
перад тым,
як зусім
аплывуць капяжы.
І прыду да цябе,
поўны сілы і веры,
каб ізноўку
за волю змагацца
і жыць.
Гэтак сын абяцаў
на мінулым прадвесні,
І ніхто не разважыў,
што гэта вясна
напляла дзікіх планаў,
каторых не здейсніць,
пра каторыя
вязні
адно толькі сняць.
Але-ж сталася штосьці
на свеце
такое,