Старонка:Мужнасць (1938).pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

што навалай шумяць
на прадвесні лясы,
і самотная маці
з халодным спакоем
і дагэтуль чакае,
што вернецца сын.
Дзе-ж ёй ведаць,
старэнькай,
што не шэнціла сыну
перайсці цераз сцены
Лукішскі астрог,
і што сын —
вось за гэты
адважны учынак —
быў павешан
у ліку
другіх чатырох.

Так бывае…
А вы мне
нядаўна сказалі,
ці то ваша суседка,
з паднятым брывом?
Адным словам,
я чуў
кагадзе
ў гэтай залі,
што вясна не прыносіць
ні дум,
ні трывог.