Старонка:Мужнасць (1938).pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

КАРА

Памяці члена ЦК комуністычнай партыі Польшчы т. Рэдыко, забітага агентамі дэфензівы па дарозе ў мястэчка Влохі.

Біце ў далоні,
іграйце ў літаўры,
спраўляйце банкеты
сваім героям,
нясіце вянкі ім,
зялёныя лаўры,
золатам вышыйце
іхнія строі,
смейцеся
і весяліцеся каты!
Вы не пачуеце
нашых праклёнаў:
у нас надзвычайна
вялікая страта,
і слова паэта
належыць мільёнам.
Няхай яно скажа,
як жыў і загінуў,