Старонка:Мужнасць (1938).pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

як з ворагам біўся
таварыш Рэдыко,
і простая мова
маіх успамінаў
пракоціцца клічам
да справы вялікай.
Нявольнікі працы
адплацяць паўстаннем
за раннюю старасць,
за слёзы маленства.
Так вырасце кара
і грозная стане
найлепшым адказам
на ваша шаленства.

Дарога ідзе на Захад.
Цяжкі асядае пыл.
Суровыя дрэвы
узмахам
сваіх шырачэзных крыл
трымаюць нязменна варту
над гэтым вячорным сном.

Адно чалавек упарта
спяшаецца недзе праз ноч.

Кашлатага ценю лапы
паўзуць на пярэймы з нізін,
кладуцца панура абапал
глыбокіх, як дол, каляін.