Старонка:Мужнасць (1938).pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

Куды-ж ты ідзеш,
таварыш? Вярніся,
далёкі друг!
Дабрацца табе да Варшавы
не хопіць
ні ног,
ні рук,
тых ног,
што на кожнай грэблі
пакінулі босы след,
тых рук,
што дубовую мэблю
рабілі на цэлы свет.

Вярніся!..
Вялікая стома,
цяжар не маленькі твой:
яшчэ у маленстве дома
цябе нагрузілі бядой.

Каб з голаду сёстры не мерлі,
каб хлеба скарынкі былі, —
на фабрыку гнутае мэблі
цябе хлапчуком адвялі.

Ты гнуўся над працаю крукам,
галы аднастайна ішлі,
твае аслабелыя рукі
раз‘елі нашчэнт мазалі.