Старонка:Мужнасць (1938).pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

Крывавым абліўшыся потам,
ты ў стоме на дол прыпадаў,
а катаржны вынік работы
заўжды спажываў гаспадар.

— За чэрствы кавалак хлеба,
за шклянку халоднай вады —
хіба-ж чалавеку трэба
гэтулькі зносіць бяды?

Праклятае гэта пытанне
таміла цябе не раз.
Праўдзіваю мовай паўстання
табе адказаў твой клас.

І ты,
калі быў над Млавай
падняты чырвоны сцяг,
пайшоў ваяваць за права
на лепшую долю жыцця.

Крутыя парогі рэўкома,
Чырвонае арміі шлях,
узмежкі дарог незнаёмых
твая маладосць прайшла.

Аб тым,
як далёкі пошчак,
жывуць успаміны адны,
бо зноў над прасторамі Польшчы
пайшлі паднявольныя дні.