Старонка:Мужнасць (1938).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Дзе агнявою іхняй песняй,
Што сэрца выпаліць да дна,
Канчаецца ізноў прадвесне
І пачынаецца вясна.

Мая вялікая радзіма,
Люблю твой бурны подых дзён,
Нядаўні леташні зазімак
Успамінаецца, як сон.

І мы вясну вітаем дбала,
Бо толькі нам вядома двум,
Што надышла і наша сталасць
З трывогамі суровых дум.

1937 г.

|}