Старонка:Мужнасць (1938).pdf/141

Гэта старонка не была вычытаная

Імкніся!
Яшчэ два крокі,
і ты перашкоду мінеш…
Чаму-ж гэта цень твой высокі
пайшоў танцаваць у цямне?

Ты падаеш ніцма, дружа,
а стрэл, як шалёны, завыў.
і вось…
паміж чорных лужын —
лужынка свежай крыві.

Далоняй у пыл урастае
жывая яшчэ рука,
і карай грыміць,
вырастае
смерць вернага члена ЦК.

І вочы яго з дакорам
апошні агонь нясуць,
і вусны нямыя гавораць,
і мы выракаем прысуд:

Біце ў далоні,
іграйце ў літаўры,
спраўляйце банкеты
сваім героям,
нясіце вянкі ім,
зялёныя лаўры,
золатам вышыйце
іхнія строі,