Старонка:Мужнасць (1938).pdf/142

Гэта старонка не была вычытаная

смейцеся
і весяліцеся, каты!
Вы не пачуеце
нашых праклёнаў:
мы іншую вам
падрыхтуем расплату
за нашы пакуты,
за гора мільёнаў.
Вы бандай драпежнай
жыццё рабавалі
у тых, што мазольнаю
працай спрадвеку
і потам, і кроўю
яго гадавалі,
як самы вялікасны
дар чалавеку.
Мы гэта прыпомнім!
Ярмо ваша скінем,
абломім ваш тоўсты,
раскормлены карак,
мы пройдзем па ўсіх
паднявольных краінах
суроваю
і справядліваю карай.

1933 г.

|}