Старонка:Мужнасць (1938).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСНЯ ВЯЗНЯ

Гляджу на дарогі шырокай зямлі,
За краты панурай турмы, —
Да прыстані дальняй ідуць караблі,
І вецер над імі шуміць.

За мора, за сіні круты небакрай
Лятуць мае думкі цяпер:
Там дзесьці далёка шчаслівы ёсць край —
Святая зямля СССР.

Матросы яго адплываюць дамоў,
Вясёлыя песні пяюць…
Адважных і мужных вялікіх сыноў
Чакае магутны Саюз.

Матросы свабоднай совецкай зямлі,
Мяне забярыце з сабой!..
Да прыстані дальняй ідуць караблі,
Барты абмывае прыбой.

У белым тумане, як воблака, дым,
Апошняя знікла карма…
І толькі на беразе дзікім, нямым
Панурая стыне турма.

1937 г.