Старонка:Мужнасць (1938).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАМОГА

У нас было шмат
для гаворкі прычын:
над садам вясна
рассыпала пялёсткі,
чарэмшынай пахкай
цвіла далячынь,
заходзіла сонца
ў ружовых усплёсках,
мы дбайнай рукой
дасявалі ганкі,
наступнага планы
разгортвалі шырай,
нам ветла ўсміхаліся
нашы жанкі —
і гэтае ўсё
выклікала на шчырасць.

Адменнае слова
сказаў старшыня:
— Мой сын на граніцы
чырвонаармейцам,
мы з ім парашылі,
што кожнаму з нас
належыць змагацца
за першае месца.