Старонка:Мужнасць (1938).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

ПІЛОТАМ

Я ведаю вашу усмешку:
Шырокай ракою цяпла
Ад сонца праменная сцежка
Да вашых вачэй працякла;

Я ведаю вашу паходку:
Разлічаны крок і размах
І лёгкасць у жэстах кароткіх,
Якой не ўладае і птах;

Я ведаю вашу пасадку:
Упэўнены курс на маяк,
Тры кропкі на вузкіх плашчадках
І тонкае лініі знак;

Я ведаю вашы палёты
У лютых завеях пургі,
Над страшным нязведаным лёдам
Праз вечную ноч і снягі;

Я ведаю вашы рэкорды
Па роўнай, крутой і крывой,
На веліч і мужнасць,
На гордасць
За славу краіны сваёй.