Старонка:Мужнасць (1938).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

МУЖНАСЦЬ

Падымі мяне,
мужнасць класа,
над галовамі паўшых ніц,
правядзі над імклівым часам,
над палётам планет і зарніц.

Дай звычайнаму слову дужасць,
каб шумела яно,
як пажар!
Ты-ж спыніла калісьці,
мужнасць,
загаіла нялюдскі жаль.

Роўным крокам тады з узгоркаў
зледзянелая ноч ішла.
Чалавек пад Масквой у Горках
скончыў свой жыццёвы шлях.

І калі над зімовым усходам
праразаецца воблік дня, —
па крутых і суровых усходах
адплывае наніз труна.