Старонка:Мужнасць (1938).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

На прастор вырываецца скруха,
асірочаны кінуўшы дом,
і ад болю знямелыя рукі
апускаюць труну на дол.

Гэта ногі ад гора прысталі,
гэта рукі спавіты тугой,
гэта плача таварыш Сталін,
нахіліўшыся над труной.

Ападаюць сняжынкі на вусны,
на высокі адкрыты лоб…
Баявыя таварышы й вучні
закрываюць астанкі шклом.

І празрыстае тонкае века
з ледзянога халоднага шкла
адлучае ад нас чалавека,
што прайшоў непаўторны шалях.

*

Белая дарога,
векавая глуш,
сосны снегавыя
сцежку сцерагуць.

Селянін пануры
на крывых санях
ельнікам зялёным
высцілае шлях.