Старонка:Мужнасць (1938).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

На глухі паўстанак
(пяць далёкіх вёрст!)
будзе слацца ельнік
лапкамі напрост.

Гэтаю дарогай,
дзе галосіць сум,
ленінцы палямі
Леніна нясуць.

Над шырокай Волгай
хлапчуком ён рос,
паднявольным людзям
сваю праўду нёс.

Ён паўстаў над светам
навальнічых хмар,
як жывы і грозны
агнявы штандар.

Выгадаваў класу
партыю ў баях,
на прастор шырокі
паказаў нам шлях.

І рабоў калоній,
фабрык і палёў
на цара,
на пана
ваяваць павёў.