Старонка:Мужнасць (1938).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

З-пад ярма краіну
вызваліў маю
і з сямі рэспублік
утварыў саюз.

Ён душу і сэрца
палажыў у грунт,
каб над светам здзеку
вырас свет комун,

каб прастор Расіі —
гэта глуш і шыр —
гаманіла,
пела
голасам машын.

А цяпер палямі,
цераз гэту-ж глуш,
дзе сухія дрэвы
сцежку сцерагуць,

дзе рыдае скруха,
дзе галосіць сум —
ленінцы маўкліва
Леніна нясуць.

Ані слоў,
ні песень,
толькі стогне крок…
Ад вялікай крыўды
ледзянее кроў: