Старонка:Мужнасць (1938).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

той,
каторы вечна
працаваў і жыў,
каб змяніць краіну
рускае глушы, —

па глухой пустыні,
цераз стэп і лес
пракладае ў горад
свой апошні след.

Ашукала смерць нас,
насмяяўся лёс…
На абмёрзлых веках
стынуць зоры слёз.

На глухім паўстанку
журацца агні,
у жалобных сцягах
рушыцца цягнік.

Ленінскія вусны
холад закаваў, —
нежывое цела
сустракай, Масква!

*

Белым снегам усыпаны плошчы,
белым снегам укрыты сады.
Золкі вецер штандары палошча,
замятае на бруку сляды.