Старонка:Мужнасць (1938).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Мы ідзем —
і падзёншчык,
і токар,
і шахцёр,
і марак,
і гарбар,
і студэнт,
малады і высокі,
і пануры сівы качагар.

Мы ідзем —
у палапленых світках,
у шынелях,
падраных з вайны,
у падшытых вятрамі намітках —
мы ідзем да ягонай труны.

Дом Саюзаў.
Калонная зала.
Чорным крэпам спавіта труна.
Мы прышлі…
І наўсцяж зарыдала
насцярожаная цішыня.

І ніколі не знойдзеш ні ў якіх
летапісных аналах пяра,
каб народ гэтак горка плакаў
над магілаю правадыра.

Нашы сэрцы наўзрыд галасілі,
нашы вочы заслала імгла…
Чалавечага плачу сіла
горы змыць векавыя магла.