Старонка:Мужнасць (1938).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Але вырасла мужнасць класа,
падняла нас ізноў на бой:
над палётам планет,
над часам,
над праклятай суровай зімой,
над снягамі,
над горам,
над жалем,
над законамі смерці й жыцця
падымаецца ленінец Сталін,
узнімаючы ленінскі сцяг:

— Мы людзі адменнага складу:
сыны векавой барацьбы.
Нам дадзена права і радасць
у ленінскіх шэрагах быць.
Заўсёды ж,
у маршах паходных,
у жорсткіх баях,
у агні,
высока партыйную годнасць
павінен трымаць комуніст.

Так гаварыў нам Ленін,
навек пакідаючы нас.
Клянёмся,
таварыш Ленін,
што мы ажыццёвім наказ.
— Цямнейшаю цёмнае ночы
працоўнага доля была,