Старонка:Мужнасць (1938).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

адна толькі ўлада рабочых
сапраўдную волю дала.
І покуль не скончыцца бура,
да самых бяскласавых дзён,
гартуйце цвярдзей дыктатуру —
рабочага класа закон.

Так гаварыў нам Ленін,
навек пакідаючы нас.
Клянёмся,
таварыш Ленін,
што мы ажыццёвім наказ.

— Нам рочылі гібель,
магілу…
Супроць азвярэлых банд
мы рушылі дужую сілу —
сяброўства рабочых,
сялян.
І зараз
на ўзораных нівах,
на фабрыках,
стаўшых у строй,
саюз гэты трэба рупліва
расціць пролетарскай рукой.

Так гаварыў нам Ленін,
навек пакідаючы нас.
Клянёмся,
таварыш Ленін,
што мы ажыццёвім наказ.