Старонка:Мужнасць (1938).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

— У час незабыўных паходаў,
гуртуючы нашы палкі,
жалезная дружба народаў
высока ўзнімала штыкі.
Ад Новай зямлі да Паміра,
да самых далёкіх юрт
упарта-ж разгортвайце шырай
Совецкіх Рэспублік Саюз.

Так гаварыў нам Ленін,
навек пакідаючы нас.
Клянёмся,
таварыш Ленін,
што мы ажыццёвім наказ.

— Вось так у змаганні напружным
мы свой здабывалі спакой —
саюзам,
братэрствам
і дружбай,
чырвонаармейскай рукой.
Але неадступна,
штодзённа
рыхтуецца новы налёт.
Мацуйце-ж сваю абарону —
Чырвоную армію й флот.

Так гаварыў нам Ленін,
навек пакідаючы нас,
Клянёмся,
таварыш Ленін,
што мы ажыццёвым наказ.