Старонка:Мужнасць (1938).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

— На бой за вялікія мэты
ўзнімаецца Захад і Ўсход,
усе пролетарыі свету
ідуць у рашучы паход.
І вось,
каб дарогаю вернай
мільёны працоўных пайшлі,
змыкайце рады Комінтэрна
на ўсіх паралелях зямлі.

Так гаварыў нам Ленін,
навек пакідаючы нас.
Клянёмся,
таварыш Ленін,
што мы ажыццёвім наказ.

На кожнае слова прысягі
мы цвёрды давалі зарок:
— Пад слаўным,
пад ленінскім сцягам,
ад мэт не адступім на крок!

І мы сваё цяжкае гора
панеслі маўкліва без слёз.
На снежных шырокіх прасторах
хадзіла зіма і мароз.

Але нашых плеч не сагнулі
ні замець,
ні снег,
ні скавыш, —
гайдаліся рэчышчы вуліц,
высокія вежы Масквы.