Старонка:Мужнасць (1938).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

Пад маршы,
пад гром барабанаў
на стромкіх шырокіх плячах
на самы апошні прыстанак
мы неслі труну Ільіча.

І вось наступіла хвіліна,
адна з найцяжэйшых хвілін,
і сэрца бязмежнай краіны
замерла на пяць хвілін.

У роспачы сціснуўшы зубы,
мы чулі,
як стогнуць гудкі,
як горка рыдаюць трубы,
як ціха стаяць палкі,
як страшна равуць сірэны,
як віхрам імчыцца зямля,
як стынуць нямыя сцены,
высокія сцены Крэмля,
як гулка цяжкія гарматы
апошні салют аддаюць,
як плача над страшнай утратай
Совецкіх Рэспублік Саюз.

Чырвона-жалобныя сцягі
схіліліся ў горы наніз,
І словы нядаўняй прысягі
ізноў прагулі ў цішыні.