Старонка:Мужнасць (1938).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Мы цвёрда ў калоны пасталі,
нас мужнасць ізноў узняла,
бо з намі быў ленінец Сталін
і партыя наша была.

Тугу разагналі клапоты,
і дружна рабочы клас
пайшоў да штодзённай работы,
каб здзейсніць ягоны наказ.

*

Мінаюць гады за гадамі,
суровыя нашы гады,
наперад крутымі шляхамі
краіну вядзе правадыр.

І гэтай нязменнай дарогай
праверыць здабыткі свае,
адзначыць свае перамогі
прыходзіць Семнаццаты з‘езд.

Ізноў наступае хвіліна,
схіляемся ўсе,
як адзін,
і сэрца бязмежнай краіны
на пяць замірае хвілін.

Нарэшце куранты прабілі,
настаў адзінаццаты год,
як мы ў ледзяную магілу
труну апусцілі яго.