Старонка:Мужнасць (1938).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

Нібы па сігналу трывогі
становімся зноў у рады,
і голасам
мужным і строгім,
загад аддае правадыр:

— Устань,
Саюз семі рэспублік,
шарэнгамі,
раўней струны,
міні рады маскоўскіх вуліц,
прайдзі каля яго труны.
Ударная брыгада класа,
рабочым свету дай адказ:
ці здзейсніла,
Як ты клялася,
вялікі ленінскі наказ?
Ці стала слова
словам справы,
узлётам дум,
геройствам дзей?
Ці ляжа гонар,
наша слава
вянком на строгі маўзалей?

На ўсіх шырынях земнай кулі
маўчаць станкі,
гудуць гудкі:
З трыбуны ўсіх семі рэспублік
даюць адказ большэвікі: