Старонка:Мужнасць (1938).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

— Мы кляліся:
трымаць высока
сцяг,
асвечаны яснай зарой.
Кожным рухам сваім і крокам,
кожнай думкай сцвярджалі зарок.
І ніхто не пакажа справы,
ад якой адступіў большэвік:
як геройства,
як гонар,
як славу,
мы прыносім штандар баявы.
Апалосканы дымам і кроўю
на франтах грамадзянскай вайны,
ён узвіўся над нашай будоўляй,
самай стромкай дасяг вышыні.
Ён лунае ў міжзорнай сіні,
дзе шумяць стратасферы вятры,
ён, як сэрца жывое краіны,
на паўночных ільдзінах гарыць.

— Мы кляліся:
адзінства партыі,
быццам вока сваё, берагчы.
Процьма хіжых галоў упарта
падымалася з брудных лагчын.
Мы грамілі іх —
„левых“ і правых,
адсякалі няшчадна з пляча,
каб аматары чорнае справы
не скрывілі дарог Ільіча,