Старонка:Мужнасць (1938).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

каб ніколі
ні ў якіх варунках
не крануў нашых сіл разлад.
Так у жорсткіх баях за комуну
непарушная еднасць расла;
Як кавалак адмённае сталі,
загартованы сёння рады.
Гартаваў іх таварыш Сталін —
першы ленінец,
наш правадыр.

— Мы кляліся:
насмерць змагацца,
пасці трупамі,
стаць на касцёр,
каб жыццё дыктатуры працы
бараніла рэспублік жыццё.
Ад нацдэмаўскіх збродных шаек,
ад прадажных служак Рамзіна
выпаўзала,
ішла глухая,
наступала на нас вайна.
Кожны хутар,
абнесены садам,
па дарозе да нашых мэт —
гэта дваццаць чатыры засады
на адзін усяго кілометр.
Безліч іх,
што хацелі краіну
і ўладарства над намі займець!