Старонка:Мужнасць (1938).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

Берагла нас няўтомная пільнасць,
дыктатуры навостраны меч.

Мы кляліся:
расціць рупліва
пролетарска-сялянскі саюз.
І сягоння на ўзораных нівах
аглядаем работу сваю.
Па калгасных палях
(аж рэха
векавыя калыша бары)
ходзяць нацы найлепшыя шэфы —
сталінградскія трактары.

За іх следам шуміць пшаніца,
канюшына шалее,
аўсы,
аж на дол прыпадаюць ніцма
пад цяжарам зярна каласы.
Лапушацца сады…
У вечар
яркнуць вуліцы ў песнях дзяўчат.
Так мяняецца лёс чалавечы
ля сялянскіх абноўленых хат.

— Мы кляліся:
ад гор Паміра
і да самых далёкіх юрт
мацаваць і разгортваць шырай
пролетарскіх рэспублік саюз.