Старонка:Мужнасць (1938).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Мы выконвалі нашу прысягу
дзень і ноч над работай сваёй:
кожны край надзялілі пасагам —
гарадамі,
садамі,
зямлёй,
Ад усходніх граніц да заходніх,
праз увесь велічэзны абшар,
б‘юцца роўна,
упэўнена,
згодна
сэрцы нашых заводаў і шахт,
Больш няма занядбаных ускраін,
дзе зацішак і лямант стаяў,
дзе няшчадна каралі і кралі, —
скрозь квітнее радзіма мая.

— Мы кляліся:
і мора,
і сушу,
і вышыні аблок бараніць,
і ніколі ніхто не парушыць
умацованых нашых граніц,
Хай паслухаюць летам уранку,
як спяваюць прасторы зямлі —
гэта ходзяць жалезныя танкі,
баявыя плывуць караблі,
самалёты ідуць,
аж вецер
прыгінае галовы лясоў…