Старонка:Мужнасць (1938).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Наймацнейшая армія ў свеце
беражэ нашу працу і сон.
І калі, азвярэўшы, падымуць
ліхадзеі на нас нажы —
будзем мы за сваю радзіму
ваяваць на прасторах чужых.

— Мы кляліся:
сумленна і мужна
нашу працу і сілы аддаць,
каб расла пролетарская дружнасць
па ўсіх сёлах,
па ўсіх гарадах.
І мы прагна ішлі да мэты:
дзень і ноч,
у любую пару
будавалі краіну Советаў,
не шкадуючы стомленых рук.
Яна сонцам сягоння свеціць,
як маяк, над сусветам гарыць…
З цёмных турам нявольнага свету
прыязджаюць да нас змагары.
Мы прымаем іх ветла і проста,
згуртаваныя ўсе, як адзін.
І расце баявое сяброўства
між працоўнымі розных краін.

— Мы кляліся…
І кожнае слова —
на вадзе,
на агні,