Старонка:Мужнасць (1938).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

на зямлі,
на вышынях,
на стромкіх будовах —
ператворана ў соцыялізм.

Грыміць адказ з мільённых вуснаў,
шарэнгамі,
раўней струны,
парадным маршам,
крокам мужным
праходзім мы каля труны.

Мінаем час няшчаднай смерці,
смуткуем зноў аб ім усе,
і кожны з нас глыбока ў сэрцы
часцінку Леніна нясе.

Ягоны смех,
яго вясёласць
гарыць на тварах акцябрат,
жыве ў рабоце комсамола,
у песнях маладых дзяўчат.
Ягоных спраў размах вялізны,
яго нянавісць і любоў
нясуць будаўнікі соцыялізма —
героі фабрык і палёў.

Яго упартасць,
волю,
мудрасць,