Старонка:Мужнасць (1938).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

ВІНТОЎКА І ПЕСНЯ

ЧЫРВОНАЙ АРМІІ ПАРАД

Над горадам сігнальны пошчак
і сцягі вогненна гараць —
сягоння тут на люднай плошчы
Чырвонай арміі парад.

За крокам —
крок,
за ротай —
рота,
за батальёнам —
батальён
ідзе суровая пяхота,
выведкі лёгкі эскадрон.

Да самай ночы ад світанку,
ад самых ранішніх зарніц
паўзуць жалезным брухам танкі,
аж стогнуць сцены камяніц.

імчацца конніцы калоны,
рыпяць марозна капыты,
храпуць успуджаныя коні
і падымаюць снежны пыл.