Старонка:Мужнасць (1938).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

КАЛЫХАНКА

Ноч апала над краінай,
Дрэвы стомленыя спяць,
Толькі маці з любым сынам
Будзе доўга размаўляць.

Спаць малога палажыла,
Неспакойны сын не спіць:
— Раскажы, як Варашылаў
Вёў рабочых панства біць.

І гаворыць калыханка,
Як збіраўся рад у рад
За ракою, за Луганкай,
Варашылаўскі атрад.

Выціралі ўпотай слёзы
Непаслушныя жанкі.
Камандзір — луганскі слёсар
Аглядаў браневікі.

Капытамі білі коні —
беланогія данцы…
Ні атакі, ні пагоні
Не баяліся байцы.