Старонка:Мужнасць (1938).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

ПРОВАДЫ

Ходзяць зоры над краінай,
А дарожанька бяжыць.
Выпраўляе маці сына
У чырвоны полк служыць:

— Будзь адважны і харобры,
Рэволюцыі салдат,
І з няславаю нядобрай
Не варочайся назад!

Ходзяць зоранькі над ярам…
Сын матулі адказаў:
— За спакой твой і за старасць
Не ступлю ў баях назад.

А калі ад ран нязмерных
Над акопам упаду,
Я памру, як сын твой верны,
Але з ганьбай не прыду.

Ходзяць зоранькі над хатай,
А дарожанька бяжыць…
Выпраўляюць сёстры брата
У чырвоны полк служыць: