Старонка:Мужнасць (1938).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

— Будзь адважны і харобры,
Рэволюцыі салдат,
І з няславаю нядобрай
Не варочайся назад!

Ходзяць зоранькі над полем…
Брат сястрыцам адказаў:
— Я за радасць вашай долі
Не ступлю ў баях назад.

А калі ад ран нязмерных
Над акопам упаду,
Я памру, як брат ваш верны,
Але з ганьбай не прыду.

Ходзяць зоры над залужжам,
А дарожанька бяжыць…
Выпраўляе жонка мужа
У чырвоны полк служыць:

— Будзь адважны і харобры,
Рэволюцыі салдат,
І з няславаю нядобрай
Не варочайся назад!

Ходзяць зоранькі над нівай…
Муж каханай адказаў:
— За дзяцей сваіх шчаслівых
Не ступлю ў баях назад.